- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Сяргея Танеева, Антона Арэнскага, Сяргея Рахманінава, Ральфа Ваан-Уільямса;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: харальныя прэлюдыі Іагана Себасцьяна Баха са зборніка «Маленькая арганная кніжачка»;
- у 7:30 – «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Яўгена Крупенькі ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: старадаўняя музыка Беларусі;
- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госць у студыі – пісьменнік Канстанцін Цыбульскі;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі» прысвечана зіме;
- у 10:30 –праграма «Віртуозы» знаёміць з народным майстрам Беларусі, кіраўніком узорнай студыі саломапляцення і выцінанкі «Добры настрой» Валянцінай Паздняковай;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент сімфоніі «Антар» Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з цыкла «Літаратурны праспект» з фондаў Беларускага радыё, першая частка інсцэніраваных старонак навелы албанскага пісьменніка Ісмаіля Кадарэ «Веснік бяды»;
- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Іван Чарота;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» знаёміць з рэпертуарам Вялікага тэатра Беларусі;
- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта, а таксама запісы амерыканскай групы «Spinners»;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прысвечана традыцыям, звязаным з Піліпаўскім постам;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Другой сімфоніі Яна Сібеліуса;
- у 17.30 – «Святло душы»;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: неапалітанскія песні;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Жоржа Бізэ «Кармен». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1981 годзе;
- у 20:30 – «Рок-альбом»: альбом GOLDEN EARRING;
- у 21:00 –«Вячэрняя казка»: казка Галіны Пярун «Падарожжа маленькай кропелькі»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Бэна Вэбстэра і яго квартэта 1967 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Мёртвым не баліць» паводле рамана Васіля Быкава. Ролі выконваюць артысты мінскіх тэатраў. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр-пастаноўшчык Валерый Анісенка. Год запісу 1990;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць шатландскага кампазітара Джэймса МакМілана.
Наш сайт – www.radiokultura.by.