– у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў»: запрашае на сустрэчу з вальсам;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем Лару Фабіян;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю японскага кампазітара Акіры Касемуры;
– у 07:20 і 13:15 – у праекце «Con Tempo» звернемся да музычнай спадчыны Аляксандра Гулая;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні савецкага паэта-песенніка Кіма Рыжова;
– у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно». Прыгадаем фантастычна-рамантычны фільм Ціма Бёртана «Эдвард рукі-нажніцы»;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: прагучаць чарговыя старонкі рамана Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя творы беларуска-польскіх кампазітараў Фелікса Яневіча, Яна Энгеля і Якуба Сакалоўскага;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: працяг рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць»чытае Алег Вінярскі;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: творы еўрапейскіх майстроў Генры Эклза і Андрэ Рэзона;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: вашай увазе запісы Рона Картэра 1973 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – загадчык аддзела экспазіцыйна-выставачнай работы Музея гісторыі горада Мінска Юлія Кавалёва.
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: пачуеце кампазіцыі Людвіга ван Бетховена;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы Клык», выканаўца – Павел Зароўскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: слухаем творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Віктара Войціка;
– у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр» прапануе паслухаць музыку брытанскага кампазітара, дырыжора і піяніста Альберта Кетэлбі;
– у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» – запісы італьянскіх груп Bonifica Emiliana Veneta і Abnoba;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка» для маленькіх слухачоў;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: Сімфоніі № 2 і № 4 Сяргея Танеева.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.
