1 студзеня 2021: новы сезон на канале "Культура"!

31.12.2020 

У першы дзень 2021 года заставайцеся з каналам “Культура”. Для святочнага настрою, натхнення і гармоніі мы прапануем:
- у 00:04 – запісы музыкантаў-дырыжораў Клода Каравэлі і Поля Марыа;
- у 01:30 – апошнія старонкі твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”;
- у 02:00 – фрагмент балета Пятра Чайкоўскага “Спячая прыгажуня”;
- у 03:00 – “Культурныя скрыжаванні” пра гісторыю беларускай, у тым ліку навагодняй, музыкі;
- у 03:30 – кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 04:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 04:30 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 06:10 – зімовыя песні ў выкананні савецкіх артыстаў;
- у 09:00 – фрагменты оперы Генры Пёрсела “Кароль Артур”;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі аповесці Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – архіўныя запісы канцэртна-эстраднага аркестра “Блакітны экран”;
- у 12:10 і 18:10 – запісы Фрэнка Сінатры;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком і супрацоўнікамі канала, прысвечаныя 19-годдзю “Культуры”;
- у 14:05 – ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: музыку тэатра і кіно – мелодыі з фільма “Адзін дома”;
- у 14:15 і ў 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – запісы гурта The Piano Guys;
- у 15:00 і 21:30 – ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: “Лекторый” – уводную лекцыю ў свет сучаснага мастацтва;
- у 15:15 – аранжыроўкі і аўтарскія творы Яўгена Грышмана;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Дзіцячы радыётэатр”, дзе гучыць працяг інсцэніраванага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – ПРЭМ’ЕРУ ВЯШЧАЛЬНАГА СЕЗОНА: “На паліцах фанатэкі”: сустрэчу з народным артыстам СССР Генадзем Аўсяннікавым;
- у 17:30 – творы Ёзэфа Штраўса;
- у 19:00 – аркестравыя творы беларускага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні расійскага акцёра і спевака Міхаіла Баярскага;
- у 22:15 – “італьянскія” мелодыі Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі, Пятра Чайкоўскага і Сяргея Пракоф’ева;
- у 23:30 – архіўныя запісы Луі Армстранга.

У праграме магчымы змены.