1 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 01:00 – «Чытанка»: раман «Вырай» Вікторыі Кляўко;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: мелодыі Пятра Чайкоўскага паводле трагедый Уільяма Шэкспіра;
- у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны прападобнаму старцу Серафіму Сароўскаму;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Янкі Купалы з кнігі «Жалейка» ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Наша музыка»: спявае Аляксандр Саладуха;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага поп-рок гурта Looking Glass;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны Юрыя Ведзянеева і фрагменты творчай біяграфіі Лучана Павароці;
- у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» раскажа аб жыцці падчас акупацыі, падпольнай і партызанскай барацьбе, вызваленні Магілёва;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі з савецкай лірычнай камедыі «Прыходзьце заўтра…»;
- у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: эцюды-карціны опуса 39-га Сяргея Рахманінава ў выкананні заслужанага артыста Расіі Віктара Буніна;
- у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: герой праграмы – дырыжор Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Мікалай Макарэвіч;
- у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: музыка беларускіх кампазітараў у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Юрыя Караваева;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: творчы шлях народнай артысткі Беларусі Вікторыі Мазур;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе паслухаць інструментальныя канцэрты старадаўняга італьянскага кампазітара Эварыста Фелічэ Даль Абака, у «Джазавых краявідах» пачуеце канцэрт групы Earth, Wind & Fire;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: запісы Тома Джонса;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая дзея мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча «Шклянка вады» паводле п’есы французскага драматурга Эжэна Скрыба. Запіс 1995 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Сэмі Дэвіса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі 1965 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Іван ды Мар’я» паводле аднайменнай п’есы Уладзіміра Гольдфельда. Запіс 1966 года;
- у 23:10 – праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
 
У праграме магчымы змены.