10-11 красавіка: ПРЭМ'ЕРА адноўленага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Паўлінка”

09.04.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 10 красавіка, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага трубача Крыса Боці;
- у 02:00 – камерную музыку Габрыэля Фарэ;
- у 06:10 – мелодыі Жоржа Бізэ;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: падарожжа ў Глыбокае;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Пімена Панчанкі;
- у 08:15 – накцюрны Фрыдэрыка Шапэна;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: як пазбавіцца ад шкодных звычак;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першую частку радыёпастаноўкі “Аднойчы ў княстве сноў” па п’есе Сяргея Кавалёва;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: “Беларуская цыганская дыяспара”;
- у 11:30 – Гран-па з балета “Пахіта” Людвіга Мінкуса;
- у 12:15 – гаворку з паэтам, педагогам і журналістам Васілём Каткаўцом;
- у 13:00 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля Il Suonar Parlante, а таксама творчасць Чакі Хан;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра выдавецтва “Народная асвета” і змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – песні вёсак Верасніца і Чэрнічы Жыткавіцкага раёна;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з піяністкай Таццянай Старчанка;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: “Снягурачка” Мікалая Рымскага-Корсакава ;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: аўтар рамансаў і лірычных песень Барыс Фамін;
- у 19:00 – першую і другую дзеі оперы “Трубадур” Джузепе Вердзі;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Галіны Каржанеўскай “Кватарант”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Падарожжа па парку”;
- у 21:10 – творчасць шведскай групы Roxette;
- у 21:30 – радыёверсію спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Позняе каханне” паводле Аляксандра Астроўскага;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Планета Марс”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 11 красавіка, мы прапануем:
- у 00:04 – творы амерыканскага кампазітара Лероя Андэрсана;
- у 06:10 – запісы групы Santana;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Пімена Панчанкі (працяг);
- у 08:15 – запісы Фёдара Шаляпіна;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другую частку радыёпастаноўкі “Аднойчы ў княстве сноў” па п’есе Сяргея Кавалёва;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Італія;
- у 11:30 – “Старанарвежскі раманс” Эдварда Грыга;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: пра падзеі Вялікага тэатра Беларусі раскажа кіраўнік службы маркетынгавых камунікацый Таццяна Аляксандрава;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: кантаты Жана-Філіпа Рамо, а таксама імправізацыі трыа пад кіраўніцтвам Кіта Джарэта;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: удзельніца гурта “Горынь” Анастасія Глушко;
- у 17:00 – гаворку са спартыўным журналістам Алегам Аляксашыным пра яго любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – журналіст Уладзімір Барысенка;
- у 17:30 – Баладу соль мінор Эдварда Грыга;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Джо Дасэн;
- у 19:00 – трэцюю і чацёртую дзеі оперы “Трубадур” Джузепе Вердзі;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Шамякіна “Аксана”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Вадой не разліць”;
- у 21:10 – творчасць Фрэдзі Мэрк’юры і Мантсерат Кабалье;
- у 21:30 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: запіс па трансляцыі адноўленага спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Паўлінка”;
- у 23:10 – музыку шатландскага кампазітара Джэймса Мак Мілана.
У праграме магчымы змены.