10-11 ліпеня

09.07.2021 

Сябры, у суботу, 10 ліпеня, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы шатландскага акардэаніста Сандзі Брэчайна і польскага ансамбля “Кроке”;
- у 02:00 – творы Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – інструментальныя творы Каміля Сен-Санса;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: дарогамі да святых месцаў Беларусі;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Сяргея Дзяргая;
- у 08:15 – музыка Пятра Чайкоўскага і Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: коўчынг (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёпастаноўкі “Калінаўскія рабяты” паводле аповесці Мікалая Гамолкі;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: пра выставу “ДНК сучаснай фатаграфіі і камп’ютарнай графікі. Каляровыя сны”;
- у 11:30 – запісы народнага артыста СССР Святаслава Рыхтэра;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: экскурсавод, мастак Ян Мяльніцкі;
- у 13:00 – рамансы ў выкананні Уладзіміра Шэліхіна;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля Il Suonar Parlante, а таксама запісы спявачкі Чакі Хан;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра мастацкі альбом Валянціна Губарава, пра змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – палотныя і пятроўскія песні;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Таццянай Траццяк;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Муслім Магамаеў, Мая Плісецкая;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Фёдар Шаляпін;
- у 19:00 – монаопера Алега Залётнева “Адзінокі птах”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Уладзіміра Міхно “Дарослае дзяцінства”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Кароль Жабяня”;
- у 21:10 – творчасць кампазітара-песенніка Аркадзя Астроўскага;
- у 21:30 – першая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Вечар” па п’есе Аляксея Дударава;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Вада”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 11 ліпеня, мы прапануем:
- у 00:04 – камерную музыку Вольфганга Амадэя Моцарта і Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – інструментальную музыку Ёзефа Гайдна;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Сяргея Дзяргая (працяг);
- у 08:15 – музыку з балета Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: заканчэнне пастаноўкі “Калінаўскія рабяты” паводле аповесці Мікалая Гамолкі, а таксама ўзбекскую народную казку “Чароўны камень Аханраба”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Іспанія;
- у 11:30 – Канчэрта гроса опуса шостага Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: прэм’ера оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: кантаты Жана-Філіпа Рамо, а таксама імправізацыі трыа Кіта Джарэта;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: удзельнік гурта “Рада” Аляксандр Жукоўскі;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: Трактарагорад;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць праграмы – рэжысёр, прафесар Рыгор Баравік;
- у 17:30 – канцэртныя творы Ферэнца Ліста;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Мірэй Мацье;
- у 19:00 – камічную оперу Сяргея Картэса “Мядзведзь”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Андрэя Чапелюка “Легенды пра маленькага прадаўца сноў, апошняга з санітараў”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Кацёл з каменьчыкамі” (частка 1);
- у 21:10 – песні ў выкананні Віктара Вуячыча;
- у 21:30 –другую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Вечар” па п’есе Аляксея Дударава;
- у 23:10 – творы Марціна Брэсніка.

У праграме магчымы змены.