10 чэрвеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Мірэй Мацьё;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Марыса Равэля;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: запісы вакальна-інструментальнага ансамбля «Дружба»;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі кампазітара Браяна Крэйна;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» раскажа пра Музей нацыянальных культур у Іўі;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: оперныя нумары ў выкананні Чэчыліі Барталі;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма 2012 года «Inside Llewyn Davis»;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: камп’ютарнае мадэляванне новых лекаў;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Маргарыты Латышкевіч «Уласны крыж»;
– у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: жартоўныя п’есы кампазітараў розных эпох;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: першыя старонкі кнігі Ганна Літаш «Дары бога»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спевака і піяніста Фрэдзі Коўла;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Сынкавічы – вернасць і вера;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: спявае Міхаіл Баярскі;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні айчынных аўтараў у выкананні Міхаіла Шуманскага і Васіля Юневіча;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка італьянскіх кампазітараў – Джузэпэ Вердзі, Гаэтана Даніцэці, Джаакіна Расіні;
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прапануе запісы Тамары Сіняўскай і Зураба Саткілавы;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: джазавы ансамбль Вольфганга Пушнінга (Аўстрыя) і калектыў з Нідэрландаў «Boi Aki quartet»;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: руская народная казка «Сквапная баба»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы піяніста і кампазітара Жана-Філіпа Рыа-Пі.

У праграме магчымы змены