10 кастрычніка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага саксафаніста, кампазітара і аранжыроўшчыка Дэвіда Сэнбарна;
– у 01:00 – «Чытанка»: кніга Улады Альхоўскай «Мінская містыка: Вечнае Полымя», а таксама апавяданні Васлерыі Саротнік;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: творы Іаганеса Брамса;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны жыццю новапакутніка архіепіскапа Іаана Помера;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Уладзіміра Марука ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: архіўныя запісы народнага артыста СССР Мікалая Ворвулева;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: песні амерыканскай выканаўцы Тані Такер;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: фрагменты ўспамінаў барытона Сяргея Лейферкуса, а таксама танцоўшчыка Марыса Ліепы і музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» прызначае сустрэчу ў Хойніках;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: балады Уладзіміра Высоцкага, створаныя для фільма «Стрэлы Робін Гуда»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: сюіта Атарына Рэспігі «Старадаўнія танцы і арыі»;
– у 11:30 – праект «Арт-гасцёўня» прапануе знаёмства з дуэтам «Inspiration» - Дзмітрыем Цітовым і Таццянай Кім;
– у 12:00 і 17:00 – госця «Музычнай студыі» - харавы дырыжор Вольга Янум;
– у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб спектаклях Вялікага тэатра Беларусі – оперы «Фаўст» і балеце «Баядэрка»;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць трыа-санаты Крыстафа Вілібальда Глюка, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць са спевамі Леана Уэра;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» гучаць запісы Марыа Ланца;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка эпічнай оперы Аляксандра Барадзіна «Князь Ігар». Запіс па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі зроблены ў 1997 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: праграма «On The Road» аркестра Каўнта Бэйсі;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёпастаноўкі «Нявыдуманыя гісторыі з жыцця пяцікласніка Алеся Пятрашкі» паводле аповесці Алеся Якімовіча. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1986 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў палёт на крылах электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены