10 лістапада

09.11.2021 

Шаноўныя, сераду, 10 лістапада, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – спевы Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 02:00 – Другая фартэпіянная саната і паэма “Князь Расціслаў” Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – песні Яна Фрэнкеля;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Рына Зялёная;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: спецыяльны выпуск да 100-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР, дырыжора Віктара Роўды;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Ганна Нятрэбка;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Эрнэсцін Андэрсан;
- у 8:30 і 23:30 – творчасць групы Space;
- у 09:00 – музыка Іагана Себасцьяна Баха, Фрыдэрыка Шапэна, Віктара Войціка;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Мантсерат Кабалье, Лучана Павароці, Марыі Калас, Ігара Ойстраха;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастак-жывапісец, педагог Алесь Квяткоўскі;
- у 13:05 і 21:10 – музыка італьянскага кампазітара Эніа Марыконе;
- у 13:30 – “Арт-гасцёўня”: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – пісьменніца, краязнаўца Таццяна Канапацкая;
- у 15:15 – скрыпічныя п’есы Караля і Міхала Ельскіх у выкананні Льва Гарэліка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – фартэпіянная музыка Ферэнца Ліста;
- у 19:00 – запісы бразільскага гітарыста Івана Вілелы і групы Small Island, Big Song (Тайвань, Мадагаскар);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Прагны багацей”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы заслужанай артысткі Расіі і Беларусі Ніны Равінскай.
У праграме магчымы змены.