10 лютага: музыка Напалеона Орды і гутарка з Леанідам Хобатавым

09.02.2021 

Сябры, сераду, 10 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:

у 00:04 – запісы італьянскага саксафаніста і аранжыроўiчыка Фауста Папеці;

у 02:00 – фартэпіянныя творы Марыса Равэля;

у 06:10 – падборка песень канадскага спевака Даніэля Лавуа;

у 09:00 – мелодыі Валерыя Жывалеўскага, Вольфганга Амадэя Моцарта і Яўгена Глебава;

у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";

у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы легендарнага баса Фёдара Шаляпіна;

у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: адна з найлепшых выканаўцаў бібопа Сара Воан;

у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – член Беларускага саюза мастакоў, кіраўнік былога творчага аб'яднання “Няміга-17” Леанід Хобатаў;

у 14:05 – музыка аперэты “Белая акацыя” Ісака Дунаеўскага;

у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;

у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Дасцін О'Хэларан;

у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць праграмы - Дзмітрый Занеўскі, дырэктар падрыхтоўкі праграм на замежных мовах Радыё "Беларусь" ;

у 15:15 – канцэртная спадчына народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;

у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Радыёпартацыя”, “Музычны вітамін”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алеся Бадака "У цёмным лесе за сіняй рэчкай";

у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная гаворка з Ільёй Курганам, фрагмент оперы “Матухна Кураж” Сяргея Картэса, 66 санет Шэкспіра, пакладзены на музыку;

у 17:30 – “Дзіцячыя сцэны” Роберта Шумана і “Дзіцячы альбом” Аляксандра Грачанінава;

у 19:00 – цыганская музыка Венгрыі, прапанаваная Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

у 21:00 – “Вячэрняя казка”. Ханс Крысціян Андэрсэн. “Лён”;

у 21:10 – падборка песень Вольгі Варанец;

у 22:15 – “Музычны вечар” з творамі Напалеона Орды;

у 23:30 – выбраныя песні з рэпертуару гурта Queen.

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.