- у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў»: запісы савецкай эстрады;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні гурта «Блондзі» з ЗША;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» знаёміць з музычным праектам Piano Turca;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – «Con Tempo»: харавыя творы Кіма Цесакова і Людмілы Шлег;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: слухаем брытанскую спявачку Сэм Браўн;
- у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно»: музыка Говарда Шора да фільма Джонатана Дземі «Маўчанне ягнят»;
- у 08:45 і 18:45– «Радыёсерыял»: старонкі рамана Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: п'есы Роберта Шумана;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Іван Шамякін «Шлюбная ноч». Выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: камерныя творы Франсіса Пуленка;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага барабаншчыка і кампазітара Макса Роўча і яго ансамбля 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай прысвечана Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: у выкананні аркестра пад кіраўніцтвам Клаўдзіа Абада гучыць сімфонія №3 Франца Шуберта;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: інструментальная музыка заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Алега Чыркуна;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы нямецкай кларнетысткі Сабіны Маер;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы канадскага ансамбля MAS і спевака з Анголы Вальдэмара Бастаса;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Антона Рубінштэйна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.