10 лютага ў нашым эфіры

Чацвер, 10 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – саўндтрэк да фільма “Ліхаманка суботняга вечара”;
- у 02:00 – запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;
- у 03:00 – запісы брытанскага скрыпача-віртуоза Найджэла Кенэдзі;
- у 04:30 – запісы канадскай групы Le vent du Nord;
- у 06:10 – узоры старой эстрады;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: кінамелодыі з савецкіх стужак 1960 гадоў;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Энца Гінацы (Пупа);
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Міколы Маляўкі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кампазітар, мультыінструменталіст Бруна Бавота;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – сюіта з оперы Генры Пёрсела “Кароль Артур”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – музыка балета Ігара Стравінскага “Апалон Мусагет”;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Трамі Янга з аркестрам Луі Армстранга;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – кнігазнаўца Алесь Суша;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная перадача “Акно ў свет”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг “Крэйцаравай санаты” Льва Талстога;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – “Сімфаньета” Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”;
- у 17:00 – прэлюдыі і фугі з першага тома “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – фрагменты з опер Рыхарда Вагнера;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра хлопчыцка Пітэра;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Вольгі Варанец;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: сюіта з оперы Bajazet Антоніа Вівальдзі.

У праграме магчымы змены.