09.12.2021
Пятніцу, 10 снежня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:00 – запісы легенды французскай эстрады Даліды;
- у 02:00 – музыка Ёзефа Гайдна: “Меса часоў вайны” і квартэт “Жаўранак”;
- у 06:10 – хіты ад рок-групы Shocking Blue;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Ніна Бродская;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Кудрэвіча;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Алівія Бэлі;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Арта Блэйкі;
- у 08:30 і 23:30 – запісы Джоні Ходжэса;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: запісы Віктара Дуброўскага, музыка Іагана Себасцьяна Баха і Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 11:30 – канцэрты Даменіка Чымарозы для духавых інструментаў;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – казачнік Генадзь Аўласенка;
- у 13:05 і 21:10 – запісы польская спявачкі Марылі Радовіч;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Скульптар Ларэнца Куін”;
- у 15:15 – беларуская вакальная музыка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Паўла Місько “З кім ісці ў разведку”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:30 – фрагмент цыкла “Свяшчэнныя сімфоніі” і іншыя творы Джавані Габрыэлі;
- у 19:00 – творы Іагана Штрауса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра хітрую лісу”;
- у 22:15 – фрагменты Літургіі Іаана Залатавуста балгарскага кампазітара Добры Хрыстава.
У праграме магчымы змены.