10 снежня ў эфіры

У аўторак 10 снежня заставайцеся з каналам «Культура»!
Мы прапануем:

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы гурта «Brooklyn Dreams» і піяніста Вебстэра Льюіса;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Антаніна Дворжака;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем лірычны дуэт Аллы Ёшпэ і Стахана Рахімава;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара Браяна Крэйна;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – «Вытокі творчасці»: пра творчы патэнцыял ёгі расказвае мастачка і інструктар ёгі Таццяна Кандратава;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні італьянскай спявачкі і кампазітара Джаны Наніні;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»:музыка Ісака Любана да фільма «Палеская легенда»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: сімфанічны твор Уладзіміра Алоўнікава «Партызанская быль»;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: сакральныя творы Антоніа Вівальдзі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілья Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: оперная музыка Джакама Пучыні;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы квінтэта пад кіраўніцтвам Лаянэла Хэмптана 1954 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госць студыі – выканаўчы прадзюсар тэлеканала «Беларусь 3» Дзмітрый Карась;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: Пяты канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Каміля Сен-Санса;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Сюіты з балета Яўгена Глебава «Альпійская балада»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя творы Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні аркестра «Yokohama Sinfonietta»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: спявае Андрэа Бачэлі.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.