10 снежня: як навесці парадак у кватэры?

09.12.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 10 снежня, разам. Для маральнай падтрымкі і натхнення ў нашым эфіры:
- у 00:04 – кампазіцыі дыска “Свінг” вакальнага квартэта Manhattan Transfer;
- у 02:00 – спевы мексіканскай выканаўцы Лілы Даунс;
- у 06:10 – запісы брытанскага жаночага поп-гурта Bananarama;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкай Ігара Паліводы, Франца Шуберта, Фрыдэрыка Шапэна, Пятра Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – санаты Жана Жазэфа дэ Манданвіля для клавесіна і скрыпкі;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” (пад знакам 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Майстар танга Астар П’яцола”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл запісаў з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 15:30 – п’есы цыкла “Казкі чароўнага дрэва” айчыннага кампазітара Аляксандра Літвіноўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы Максіма Багдановіча ў прачытанні самых маленькіх, рубрыкі “Профікарта”, “Дэбют”, працяг інсцэніраванага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юляй Ішмуратавай і Ксеніяй Мартуль, якая дапамагае людзям пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў у кватэры;
- у 17:30 – творы аўстрыйскага кампазітара і скрыпача Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – канцэрт Oslo Philharmonic, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” з афрыканскімі гісторыямі;
- у 21:10 – запісы музыкі Ніна Рота;
- у 22:15 – фрагменты сімфоніі Гектора Берліёза “Рамэа і Юлія”;
- у 23:30 – запісы народнага артыста Расіі Алега Газманава.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.