10 студзеня: госць студыі – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша

07.01.2021 

У панядзелак, 10 студзеня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі Білі Холідэй;

- у 01:30 – другую частку оперы Пятра Чайкоўскага “Чаравічкі” на сюжэт аповесці Мікалая Гогаля “Ноч перад Ражаством”;

- у 03:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;

- у 04:00 – апавяданні Ганада Чарказяна;

- у 04:30 – радыёінсцэніроўку “Калядная быль” паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсана “Ёлка”;

- у 06:10 – музычныя творы ў выкананні Пола Янга;

- у 07:05 і 14:05 – музыку Эніа Марыконэ;

- у 07:25 і 23:30 – Сімфонію № 36 Лінцкую Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Анатоля Грачанікава;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Наініты Дэсай;

- у 08:25 і 13:05 – “Наша музыка” з запісамі выканаўцы аўтарскай песні Таццяны Дашкевіч;

У 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;

- у 09:00 – выбраныя творы музычнай класікі;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Мікалая Гогаля “Старасвецкія памешчыкі”;

- у 11:30 – уверцюру-фантазію Пятра Чайкоўскага “Рамэа і Джульета”;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Сміта 1963 года;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру”. Госць студыі – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша;

- у 13:30 – “Планета “Культура””: Львоўская беларуская абшчына;

- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: рэўнасць (працяг);

- у 15:15 – запісы цымбаліста Аляксандра Лявончыка;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Алены Масла “Каляды з хроснай”, “Агенцтва састарэлых навін”;

- у 17:00 – запісы Рудольфа Керэра;

- у 19:00 – запісы французскага ансамбля “Піксві” і творы мексіканскага кампазітара і выканаўцы Хуана Пабла Вілы;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Джым Крок;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: Джо Хісаісі.

У праграме магчымы змены.