10 верасня - 90 гадоў з дня нараджэння беларускага кампазітара, народнага артыста БССР і СССР Яўгена Глебава

10.10.2019

Яўген Глебаў нарадзіўся ў Рослаўлі. Скончыў сярэднюю школу, затым тэхнікум чыгуначнага транспарту. Па заканчэнні працаваў аглядчыкам вагонаў у Магілёве.  Там пасябраваў са студэнтамі музычнага вучылішча і вывучаў асновы музыкі. І ў гэты беларускі горад творца трапіў невыпадкова. Слухаем фрагмент успамінаў кампазітара. 

Творчасць Яўгена Глебава жанрава шырокая, але найбольш вядомыя яго сімфоніі і балеты. Опера "Майстар і Маргарыта" лічыцца класікай беларускай музычнай літаратуры.  Таксама сярод асноўных твораў балеты “Альпійская балада”, “Тыль Уленшпігель”, “Курган”, “Маленькі прынц”. Вось што расказваў кампазітар пра балет “Мара”.

Запіс голасу Яўгена Глебава прапанаваў Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. 

Фота: sb.by