09.09.2021
Пятніцу, 10 верасня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – Глен Мілер і яго аркестр;
- у 02:00 – фартэпіянныя творы Сяргея Пракоф'ева;
- у 06:10 – песні пра Мінск;
- у 09:00 – мелодыі Яна Давіда Голанда, Людвіга ван Бетховена, Іагана Себасцьяна Баха і Фелікса Мендэльсона;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”;
- у 11:30 – Струнны квартэт Марыса Равэля;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Чарлі Паркер і яго ансамбль;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці эфіру – мастачка, спецыяліст па тэкстылі Хрысціна Высоцкая і мастачка Судэ Дадрас (ЗША/Іран) ;
- у 13:05 і 21:10 – выбраныя песні з рэпертуару Ларысы Долінай;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: мелодыі Яўгена Глебава да кінастужак;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Крысціян Лёфлер інтэрпрэтуе творы Бетховена, Баха, Шапэна і Бізэ;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”;
- у 15:15 – спявае народны артыст Беларусі Віктар Вуячыч;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік ”;
- у 17:00 – праект “На паліцах фанатэкі”;
- у 17:30 – сімфонія Венсана Д'Эндзі “Летні дзень у гарах”;
- у 19:00 – фрагменты опер Рыхарда Вагнера;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Цуда-птах”(2 частка);;
- у 22:15 – “Музычны вечар”;
- у 23:30 – запісы Ігара Нікалаева
У праграме магчымы змены.