10 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Стыві Уандэр;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: ансамблевыя творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: гучыць непаўторны голас Элы Фіцджэральд;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы квартэта Amadeus;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Беларуская спадчына» прысвечана Дажынкам;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі Вячаслава Малежыка;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Аляксея Рыбнікава да фільма «Той самы Мюнхгаўзен»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя творы Мікалая Ракава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Ян Баршчэўскі, «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях», выканаўца – заслужаны артыст нашай краіны Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прапануе запісы народнага артыста СССР, тэнара Віргіліуса Нарэйкі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: слухаем спявачку і піяністку Блосам Дзіры;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – народны мастак Беларусі Уладзімір Тоўсцік;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы іспанскага спевака Рафаэля;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: артыст Павел Зароўскі  чытае аповесць Аляксандра Пушкіна «Дуброўскі»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: п'есы народнага артыста СССР Яўгена Глебава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творчасць кампазітара XVIII стагоддзя Яна Стаміца;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка канадскага гурта «MAS» і Вальдэмара Бастаса з Анголы;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» раскажа, як зайчанятка свой цень згубіў;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяністкі Клары Хаскіл.

У праграме магчымы змены