10 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў» гучаць запісы Джудзі Колінз і Бобі Ві;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Станіслава Манюшкі;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» – вершы Алеся Разанава ў выкананні артыстка Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: старадаўнія вальсы і маршы;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, запрашае ў Віцебск;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы бельгійскай эстраднай спявачкі Ан Крысці;
- у 10:30 – госця праграмы «Віртуозы» – паэт і перакладчык, аўтар кніг для дзяцей Іна Фралова;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: у выкананні Вялікага сімфанічнага аркестра імя П.Чайкоўскага прагучыць Трыццаць чацвёртая сімфонія Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: запіс з фондаў Беларускага радыё з удзелам народнага артыста Беларусі Юрыя Сідарава;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з заслужанай артысткай Беларусі Тамарай Глаголевай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – опера Георга Фрыдрыха Гендэля «Ottone», у «Джазавых краявідах» прагучаць запісы Джо Тэкса;
- у 16:15 – праект «Гасцінец» запрашае ў вёску Тонеж Лельчыцкага раёна;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: «Лірычнае канцэрціна» Мікалая Мяскоўскага;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прапануе ўзгадаць джазавага піяніста і кампазітара Аляксандра Цфасмана;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Джакама пучыні «Тоска». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё у 1967 годзе. У галоўных ролях народныя артысты СССР Тамара Мілашкіна і Зураб Анджапарыдзэ;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: успомнім 2006 год, калі Эмі Уайнхаўс выпусціла дыск «Back to Black»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага тэнар-саксафаніста Стэнлі Цёрэнтайна;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Дзядзечкаў сон» паводле твора Фёдара Дастаеўскага. У галоўных ролях – народныя артысты Беларусі Вольга Клебановіч і Аляксандр Ткачонак. Запіс па трансляцыі 20011 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю Арцюра Анегера.

У праграме магчымы змены