100 гадоў таму нарадзіўся Андрэй Макаёнак

12.11.2020

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння драматурга, сцэнарыста, народнага пісьменніка БССР Андрэя Макаёнка. Яго літаратурная дзейнасць пачалася падчас вайны з дзённікаў і замалёвак з фронту. Першая кніга выйшла ў 1951-м, а ў наступным годзе ён заявіў пра сябе як драматург з п'есай "На досвітку", якая пастаўлена ў тэатры Янкі Купалы. У 1953-м свет убачыла камедыя "Выбачайце, калі ласка!", якая мела неверагодны поспех.

Музай Андрэя Макаёнка была вядомая артыстка Купалаўскага тэатра Галіна Макарава, якую камедыя "Выбачайце, калі ласка!" зрабіла знакамітай. Драматург часта пісаў ролі ў сваіх п'есах спецыяльна пад яе, а Лушку ў спектаклі "Лявоніха на арбіце" Галіна Макарава сыграла 600 разоў!

Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў прапанаваў нам запісу голасу Андрэя Макаёнка. Гэта ўрывак з яго выступлення на пятым з'ездзе Саюза пісьменнікаў БССР у 1966 годзе.

На фота: 1972 год. Андрэй Макаёнак ў тэатры імя Я. Купалы з рэжысёрам Валерыем Раеўскім, акцёрамі Галінай Макаравай і Генадзем Аўсяннікавым (sb.by)