11-12 верасня слухайце ў эфіры "Культуры"

10.09.2021 

Сябры, адпачывайце з намі! У суботу, 11 верасня, у нашым эфіры:

- у 00:04 – запісы Джудзі Колінз і Бобі Ві 1960-70-гадоў;

- у 02:00 – фрагменты оперы “Дэман” Антона Рубінштэйна;

- у 06:10 – Скрыпічны канцэрт і “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;

- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: мазаіка храма Дзяржаўнай іконы Божай Маці мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра;

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Яўгеніі Янішчыц;

- у 08:15 – Фантазія і рэ мінор і Саната фа мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 9:00 і 12:00 - “Штодзённік”;

- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: арт-тэрапія;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка па матывах старажытных кітайскіх народных казак “Туфлік Дзін” і казка Леаніда Літвіненкі “Пра што расказаў Раўчук”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: Вагнераўскія канцэрты ў замку Нойшванштайн;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: імпрэза ў Нацыянальным мастацкім музеі;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: Валерый Шмат, кіраўнік і стваральнік арт-гурта “Беларусы”;

- у 13:00 – духоўныя кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт кантратэнара Філіпа Жэрускі, а таксама запісы Дэбары Кокс;

- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 16:15 – запісы фальклорнага ансамбля вёскі Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна і дуэта “Цімохі” з вёскі Прыбавічы Лельчыцкага раёна;

- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар”: Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск-2021”;

- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Сяргей Рахманінаў;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: дуэт Таццяны і Сяргея Нікіціных;

- у 19:00 – музыка балета Яўгена Глебава “Маленькі прынц” паводле прозы Антуана дэ Сент-Экзюперы (1 частка);

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: Руноскэ Акутагава “Цуды магіі”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Казка, якая згубілася”;

- у 21:10 – песні ў выкананні Іосіфа Кабзона;

- у 21:30 – радыёспектакль “Мінскі напрамак” па рамане Івана Мележа (3 частка);

- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Сем цудаў свету”: Сады Семіраміды.

У нядзелю, 12 верасня, мы прапануем:

- у 00:04 – песні ў выкананні Таніты Цікарам і Браяна Фэры;

- у 06:10 – Першая і Дваццаць сёмая сімфонія Мікалая Мяскоўскага;

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Яўгеніі Янішчыц (працяг);

- у 08:15 – музыка Міхаэля Гайдна і Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: беларуская народная казка “Ох і залатая табакерка”, японская народная “Чароўныя сандалі” і казка Алега Карабца “Тупця, Сапця і сапсаваны тэлефон”;

- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: яўрэйскі Новы год Рош-Ха-Шана;

- у 11:30 – клавірныя п'есы Жана-Філіпа Рамо;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: новы сезон у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: “Каралева фей” Генры Пёрсела і песні Даяны Рыўз;

- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: Марына Пятрова, гурт “Рутвіца”;

- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”: Парк Горкага;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – прафесар Мікалай Прыгодзіч;

- у 17:30 – фрагмент Другога фартэпіяннага канцэрта Сяргея Рахманінава;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Мікалай Слічэнка;

- у 19:00 – музыка балета Яўгена Глебава “Маленькі прынц” паводле прозы Антуана дэ Сент-Экзюперы (2 частка);

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: Людміла Рублеўская “Артэміда і Актыён”, “Апалон і Марсій”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра шпачанят Жаўтароціка і Чарнушку;

- у 21:10 – творчасць Таццяны Даронінай;

- у 21:30 – радыёспектакль “Мінскі напрамак” па рамане Івана Мележа (4 частка);

- у 23:10 – амерыканскі кампазітар Джон Кейдж.

У праграме магчымы змены.