11 чэрвеня ў нашым эфіры

Сябры, у суботу, 11 чэрвеня, у нашым эфіры:
- у 00:04 – музыка Пабла Сарасатэ і Эдуара Лало;
- у 02:00 – творы Аляксандра Барадзіна;
- у 06:10 – запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: знаёмства з аўдыякнігай “Помыслы сердца” Барыса Ганагі;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Кастуся Жука;
- у 08:15 – музыка Нікало Паганіні;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Юрый Ведзянееў, Юрый Фаер;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: як падтрымаць бацькоў абітурыентаў;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль “Летнія канікулы”, казка “Тры шарсцінкі”;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: Італія;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: запісы песеннай творчасці Юрыя Семянякі;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”;
- у 13:00 – архіўная сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтва Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Шэліхіным;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля Concerto Koln, а таксама балады ў выкананні Нэта Кінга Коўла;
- у 16:00 – “Кнігарня”: агляд нумара штотыднёвіка “ЛіМ”, пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: абрад “Ваджэнне Куста”;
- у 17:00 – Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: расійскія цыркавыя артысты;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Платон Цясевіч;
- у 19:00 – першая і другая дзеі оперы Станіслава Манюшкі “Галька”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Франсуазы Саган “Прагулка за горадам”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра Венсана-прадказальніка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: “Арабескі”;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Севярын і Гражына” паводле “Чазеніі” Уладзіміра Караткевіча;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Вежа”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.