11 кастрычніка ў эфіры

У сераду 11 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: песні ў выкананні Дзіна Марціна;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Луі дэ Кэ д’Эрвелуа і Антоніа Вівальдзі;

- у 06:10 – “Музычны світанак”:песні ў выкананні Патрысіі Каас;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы віяланчэліста Марыё Брунэла;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”:абрад “Жаніцьба Коміна”;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Ларысы Долінай;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты оперы Джузэпэ Вердзі “Травіята”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы саліста беларускай оперы Юрыя Гарадзецкага;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Франца Шуберта і Фрыдэрыка Шапэна;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі” чытае артыст Аляксандр Аўчыннікаў;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы славутага італьянскага тэнара Франка Карэлі;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Луі Прымы і яго аркестра 1956 года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”:  з Настассяй Ермалюк. Госць у студыі – мастачка Маргарыта Маніс;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Нінэль Ткачэнка;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Васіля Кандрасюка і Фёдара Пыталева;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы музыкантаў Сінегала, Кубы, Бразіліі і Нідэрландаў ;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Насовачка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.