11 кастрычніка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы гістарыста Джанга Рэйнхардта;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: сімфаньеты Алесандра Скарлаці;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: джазавыя кампазіцыі Джорджа Бэнсана;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа аб Марфа-Марыінскім манастыры ў Маскве;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Петруся Броўкі;
– у 8:15 – «Наша музыка»: запісы з дыска «Музыка беларускіх храмаў»;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: знаёмства з калектывам "Радыёбрас";
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: песні французскага аўтара і выканаўцы Жан-Жака Гальдмана;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня». Госць праграмы – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Сяргей Кавальчык;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: варыяцыі Людвіга ван Бетховена на папулярныя оперныя тэмы;
– у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» прысвечана спеваку Герарду Васільеву, прагучаць арыі з аперэт у яго выкананні і ўрыўкі з яго успамінаў;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з балерынай, народнай артысткай Беларусі Вольгай Гайко;
– у 13:00 – «Музычная студыя» прапануе запіс з фондаў Беларускага радыё, перадачу 1998 года «З крыніцы песні», прысвечаную творчасці паэта Уладзіміра Карызны;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» запрашае на канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Concerto Copenhagen», «Джазавыя краявіды» прысвечаны спеваку Полу Анкі;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент «Іспанскай сімфоніі» Эдуара Лало;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» гучаць песні ў выкананні Фрэда Астэра;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка аперэты Мікалая Стрэльнікава «Халопка». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1984 годзе. У ролі графа Кутайсава – народны артыст СССР Юрый Якаўлеў, ролю яго камердынера выконвае народны артыст СССР Уладзімір Этуш, у іншых ролях – артысты музычных тэатраў Масквы, Ленінграда, Свярдлоўска;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Міхася Зарэцкага «Дзіўная» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джорджа Адамса 1979 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Лівень» паводле аднайменнай п'есы Анатоля Жука. Рэжысёр-пастаноўшчык Ігар Лапцінскі, музычнае афармленне Віктара Красоўскага, у ролях: народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, заслужаныя артысты нашай краіны Наталля Качаткова, Анатоль Жук, Ігар Лапцінскі, артыстка Алена Пастрэвіч. Запіс 1997 г.
– у 23:10 – «Летуценні»: ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.