11 лютага ў эфіры

У нядзелю 11 лютага заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: рамантычныя мелодыі з праекта “Саксафон месяцовага святла”;

 

- у 06:10 – рамансы і інструментальныя п’есы Фелікса Мендэльсона;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Аркадзя Куляшова чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: часткі сцэнічнай кантаты Карла Орфа “Карміна Бурана”;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – доктар філалагічных навук, прафесар Людміла Сінькова;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы Уладзіміра Высоцкага;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: музыка Віталя Гевіксмана да дакументальнага серыяла “Вялікая Айчынная”;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: творчасць беларускай мастачкі Ірыны Гаспадарскай;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: “Венгерскія танцы” Іаганеса Брамса;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Ступені майго жыцця” прысвечана жыццю і творчасці заслужанага артыста Беларусі Іллі Львовіча Кургана;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Анатоль Вярцінскі;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць галоўнага хормайстра Вялікага тэатра Беларусі, народнай артысткі Ніны Ламановіч;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: запісы аркестра “AcademyofSt. MartininFieldsпад кіраўніцтвам Нэвіла Мэрынера і запісы квартэта пад кіраўніцтвам піяніста Дэйва Брубека;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Дубравіца” вёскі Рычоў Жыткавіцкага раёна;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Канцэрт для трубы з аркестрам Майсея Вайнберга;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы дуэта Таццяны і Сяргея Нікіціных;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Джузэпэ Вердзі “Набука”. Запіс зроблены ў 1983-м годзе;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: запісы з пласцінкі “DemonsandWizard”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Наташына памылка”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы тэнар-саксафаніста Уліса Джэксана і яго групы 1965-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспектакля “Нашчадкі Рабурдэна” паводле твора Эміля Заля. Год запісу 1960;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць італьянскага кампазітара XXстагоддзя Атарына Рэспігі.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.