11 лютага: вакальны цыкл Франца Шуберта "Цудоўная млынарка" і сустрэча з паэт і выканаўцай ўласных песень Таццянай Дашкевіч

10.02.2021 

Чацвер, 11 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
у 00:04 – спявак джазавых балад Джоні Хартман;
у 02:00 – запісы джазавай спявачкі з Аргенціны Карэн С'юза і музыка бразільскага кампазітара і спевака Антоніа Карласа Жабіма;
у 06:10 – папулярныя песенныя кампазіцыі Давыда Тухманава;
у 09:00 – мелодыі Карэла Стаміца, Людвіга ван Бетховена і Сяргея Картэса;
у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";
у 11:30 – “У свеце музыкі”: рамансы Аляксандра Варламава;
у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: кларнетыст Бені Гудмэн;
у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця ў студыі – паэт і выканаўца ўласных песень Таццяна Дашкевіч;
у 14:05 – саўндтрэк да кінастужкі Мікіты Міхалкова "Сібірскі цырульнік";
у 14:15 і 23:00 – Працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае з.а.РБ Уладзімір Рагаўцоў. Эфір у 14,15 і 20,30;
у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кампазітар Стафана Гуцэці;
у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
у 15:15 – інструментальныя творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Галіны Гарэлавай;
у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алеся Бадака “У цёмным лесе за сіняй рэчкай”;
у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв’ю з кампазітарам Ціханам Хрэннікавым;
у 17:30 – рамантычны вакальны цыкл Франца Шуберта "Цудоўная млынарка" на словы Вільгельма Мюлера;
у 19:00 – канцэрт RTVE Symphony Orchestra з творамі Марыса Равэля, Клода Дэбюсі і Эрыка Саці, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
у 21:00 – "Зімовая казка";
у 21:10 – запісы Шэрыл Кроу;
у 23:30 – запісы аркестра Поля Марыа.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.