11 мая: госця эфіру – кандыдат мастацтвазнаўства, унучка Кандрата Крапівы Алена Атраховіч

08.05.2021

У аўторак, 11 мая, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – рытм-н-блюз ад Эстэр Філіпс;
- у 02:00 – Андрэ Мінвіль і яго ансамбль (Францыя);
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару Ганны Герман;
- у 09:00 – мелодыі Тамаза Альбіноні, Эйтара Віла Лобаса, Пятра Чайкоўскага, Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – творы Шарля Гуно, Сяргея Рахманінава, Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 12:10 – “Час на джаз”: джазавы арганіст Джэк Макдаф;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госця эфіру – кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кафедры дызайна моды БДУ, укладальнік кніг успамінаў пра Кандрата Крапіву, унучка пісьменніка Алена Атраховіч;
- у 13:05 і 21:10 - “Любімыя мелодыі”: шатландскі музыкант Донаван Філіпс Ліч;
- у 13:30 - “Кругасвет”: Уругвай;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: кампазіцыі Георгія Свірыдава;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: выканаўца класічнага красовера Наталі Арлі;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – Канцэртную фантазію для скрыпкі з аркестрам Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Таццяны Сівец “Дэтэктыўнае агенцтва "Брык і Шуся": Куды прапала малпа Маня?”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв'ю з народным артыстам Беларусі Генадзем Гарбукам;
- у 17:30 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 19:00 – канцэрт салістаў камернага аркестра горада Сэнт-Пола, штат Мінесота;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Блакітная вежа і цуда-мастак”;
- у 23:30 – сімфонія до мінор Эдварда Грыга.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.