- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні Булата Акуджавы;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы вакальна-інструментальнага ансамбля «Голубые гитары»;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы брытанскага кампазітара Тома Робсана;
- у 07:20 і 13:15 – праграма «Con Tempo» раскажа пра асобу і творчасць Пятра Альхімовіча;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Джо Дасэн;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі з мюзікла «Вясёлая хроніка небяспечнага падарожжа»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені майго жыцця», прысвечная народнаму мастаку Беларусі Гаўрылу Вашчанку;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Сяргея Танеева;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: спірічуэлс Джэка Ціргардэна;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Знаёмства з Алесяй Кузняцовай – аўтарам рамана «Стамбульскі вецер»;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: сюіта Марыса Равэля «Грабніца Куперэна»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», тэкст чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні айчынных аўтараў у выкананні народнай артысткі нашай краіны Людмілы Златавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка дацкага кампазітара Карла Нільсена;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Даменіка Чымарозы;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы маладзёжнага хору з горада Тарту «E Studio»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: канцэрты для фартэпіяна з аркестрам Антона Рубінштэйна.
У праграме магчымы змены
