11 сакавіка: фатограф народных абрадаў Альфрэд Мікус

10.03.2021 

Чацвер, 11 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Бары Уайта;
- у 02:00 – аркестравая музыка Алесандра Скарлаці;
- у 06:10 – творчасць Юрыя Антонава;
- у 09:00 – мелодыі Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі, запісы Валерыя Кучынскага, Восіпа Казлоўскага і Ксеніі Пагарэлай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: мелодыі Антона Арэнскага;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Боба Мінтцэра;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – фатограф Альфрэд Мікус;
- у 14:05 – фрагменты саўндтрэка Эдуарда Арцем’ева да кінастужкі “Адысей”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – музычныя творы Анатоля Багатырова, Аляксея Туранкова і Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Дэбют”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Раісы Баравіковай “Пра качэшага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з пісьменнікам Мікалаем Аўрамчыкам, казкі ў прачытанні Наталлі Кісялёвай і музыка Яўгена Глебава;
- у 17:30 – Чацвёртая сімфонія Антона Брукнера;
- у 19:00 – канцэрт Dresden Staatskapelle, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пухнацік” (частка 1);
- у 21:10 – творчасць Таццяны і Сяргея Нікіціных;
- у 22:15 – мелодыі Астара П’яцолы;
- у 23:30 – песні ў выкананні Рыкарда Фольі.
У праграме магчымы змены.