11 снежня адпачывайце з каналам “Культура”

10.12.2021 

Сябры, у суботу, 11 снежня, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы саксафаніста Кені Джы;
- у 02:00 – мелодыі Аляксандра Глазунова;
- у 06:10 – творы Іаганеса Брамса;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Ніл Сінайскі;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Міколы Мятліцкага (памяці паэта);
- у 08:15 – канцэрт з удзелам струннага аркестра Рэспубліканскага музычнага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: як перажыць расставанне;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: беларуская народная казка “Цудоўная дудка”;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: кіраўнік студыі эстраднага вакалу “Соняшник” Алена Аляксеенка (Украіна);
- у 11:30 – духоўная музыка ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага аркестра народных інструментаў імя Іосіфа Жыновіча Аляксандр Крамко;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: другое аддзяленне канцэрта “Хор як лёс”, які адбыўся ў Белдзяржфілармоніі 21 лістапада (да 100-годдзя з дня нараджэння Віктара Роўды);
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Tafelmusic baroque orchestra, а таксама запісы соўл-артыста Тэры Калье;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: сустрэча са спявачкамі вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна;
- у 17:00 – “Арт-гасцёўня”: мастак-кераміст Валерый Калтыгін і старшы навуковы супрацоўнік віцебскага Цэнтра сучаснага мастацтва Алена Свістунова;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Ірына Архіпава, старадаўнія рамансы і цыганскія песні;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Луі Армстранг;
- у 19:00 – першае аддзяленне Гала-канцэрта “Маладыя галасы сусветнай оперы”, што адбыўся ў Вялікім тэатры Беларусі (запіс 2019 года);
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Буніна “Маленькі раман”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра цыравальную іголку;
- у 21:10 – танга Карласа Гардэля (да Міжнароднага дня танга);
- у 21:30 – радыёспектакль “Лёс паэта” паводле твора Віктара Шымука (да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Кветкі”.
У праграме магчымы змены.