11 студзеня ў эфіры

У аўторак, 11 студзеня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканскага дуэта Эшфард і Сімпсан;
- у 02:00 – музыку класікаў у выкананні піяніста Марка Андрэ Амлена;
- у 06:10 – песні ў выкананні брытанскага поп-гурта Bananarama;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: Райманд Паўлс;
- у 7:25 і 23:30 – сімфонію до мінор Эдварда Грыга;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”,
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Ганна Нятрэбка;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: фальклорны гурт “Калыханка”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – музыку Адальберта Гіравеца, Леаша Яначака, Георга Філіпа Гендэля;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі рамана Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Марыа Ланца, Элізабет Шварцкопф, Алены Абразцовай, Юрыя Ведзянеева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Куці Уільямса;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма - “Талент, як боскі дар і наканаванне. Творчасць Яўгеніі Янішчыц”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 15:15 – творы Яна Давіда Голанда;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Кіслародны кактэйль”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць старонкі казкі Алены Масла “Каляды з хроснай”;
- у 17:00 – “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – творы Пятра Чайкоўскага;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Чортаў скарб”;
- у 21:10 – песні і мелодыі Райманда Паўлса;
- у 22:15 – творчасць італьянскага музыканта Джанлука Рандо.
У праграме магчымы змены.