11 студзеня ў эфіры

У чацвер 11 студзеня заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: мелодыі ў выкананні Мэла Тармэ;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы музыкантаў Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Германіі і Італіі;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Эміля Гараўца;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць італьянскага кампазітара Алесандра Марцірэ;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: творчасць пісьменніцы Вольгі Любашынай;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”: песні пра зіму ў выкананні артыстаў савецкай эстрады;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Сяргея Нікіціна да кінафільма Уладзіміра Мяньшова “Масква слязам не верыць”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля “Песняры”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: клавірныя канцэрты Ёзэфа Гайдна;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Мікалая Гогаля “Сарачынскі кірмаш”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: гітарныя творы Мануэля Понсэ;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Стафана Грапелі 1961-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Ізабэлы Юр’евай;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: інструментальныя творы Станіслава Манюшкі;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Бедржыха Сметаны;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты араторыі Гайдна “Стварэнне свету”.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.