11 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў» гучаць запісы Шарля Азнавура;
- у 06:10 – «Музычны світанак» сустракаем з песнямі амерыканскага спевака Бобі Вінтана;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» прысвечнаы творчасці піяніста і кампазітара Дасціна О'Хэларана;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» знаёміць са старонкамі гісторыі Беларускага саюза кампазітараў;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі»: спявае Патрысія Каас;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» вяртае нас ў 1988 год, калі на экраны выйшаў фільм Святланы Дружынінай «Гардэмарыны, наперад!»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: п'есы іспанскага скрыпача-віртуоза і кампазітара Пабла дэ Сарасатэ;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Трэцяя ракета», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Мануэля дэ Фальі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Рона Картэра 1973 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. У студыі – рэжысёр і кінааператар дакументальнага фільма «Абіцель святой Еўфрасінні»;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Трыа для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі Альбера Русэля;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: эстрадныя п'есы Яўгена Глебава і Ігара Лучанка з рэпертуару Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы італьянскага кампазітара Джавані Батыста Віёці;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы французскага ансамбля «Піксві» і мексіканскага кампазітара і выканаўцы Хуана Пабла Вілы;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: «Вясенняя» сімфонія №1 Роберта Шумана.

У праграме магчымы змены