11 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка амерыканскага трубача і кампазітара Куінсі Джонса;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы папулярнай фінскай групы «Piirpauke»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі з рэпертуару джаз-аркестра Аляксандра Цфасмана;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: альбом гітарыста Мілаша Карадагліча «Sound of Silence»;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: вандроўка па вуліцах Бабруйска;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Шадэ;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з мультфільма студыі Уолта Дыснея «Спячая прыгажуня» 1958 года;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны архіепіскапу Магілёўскаму Георгію Каніскаму;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: творы Іагана Штрауса, Каміля Сен-Санса, Мікалая Рымскага-Корсакава і іншых;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: апавяданні Паліны Корневай з цыкла «Запіскі юнай хірургіні»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Бэці Картэр;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі – мастак Рыгор Сітніца;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: «Энігма-варыяцыі» брытанскага кампазітара Эдуарда Элгара;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Кузьма Чорны «Зямля», тэкст чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: харавыя творы айчынных аўтараў на вершы Якуба Коласа;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: сімфанічныя творы Антаніна Дворжака;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» пазнаёміць з сюітай Эдварда Грыга «Пер Гюнт»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы ансамбляў «Orlando Consort» і «Harp Consort»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы брытанскага кампазітара Браяна Іна.

У праграме магчымы змены