11.12.2020
Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 12 снежня, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы амерыканскага саксафаніста, кампазітара Дэвіда Сэнбарна;
- у 02:00 – ансамблевыя творы Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – эстрадныя п’есы Аляксандра Варламава;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Янкі Сіпакова;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: сустрэчу з сербскай спявачкай Дзіўнай Любоевіч;
- у 08:05 – запісы ансамбля старадаўняй музыкі “Кантабіле”;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў, агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – старадаўнюю музыку ў Беларусі ў выкананні ансамбля “Кантрданс”;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Міколы Пракаповіча;
- у 10:05 – сустрэчу з народнымі майстрамі Беларусі – керамістам Уладзімірам Панамаровым і Таццянай Крывянковай, якая займаецца саломапляценнем;
- у 10:30 – першую частку радыёспектакля 2017 года “Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы” па п’есе Ягора Конева, а таксама паэтычную кампазіцыю “Доктар Скарына дадому вяртаецца” паводле творчасці беларускіх паэтаў;
- у 12:05 – праект “Планета “Культура”: Эстонія;
- у 12:30 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Дзмітрыя Смольскага;
- у 13:00 – гаворку з загадчыкам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, паэтам, бардам Міхаілам Бараноўскім;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт Gottingen Festival Orchestra, а таксама запісы cоўл-спявачкі Глэдзіс Найт;
- у 16:15 – узоры беларускага фальклору;
- у 17:00 – фрагмент радыёспектакля “Парыж на свеце ёсць” паводле Уладзіміра Караткевіча (1992 год запісу);
- у 18:05 – “Вечар на канапе”: запісы “чэшскага салаўя” Карэла Гота;
- у 19:00 – монаоперу Алега Залётнева “Адзінокі птах” і музыку з балета “Кругаверць”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – музычныя творы савецкага кампазітара Уладзіміра Шаінскага;
- у 21:30 – апавяданне Сымона Баранавых “Бора Нагімчык” і навелу Ігара Пракаповіча “Віткоўскі”;
- у 22:00 – музыку французскага кампазітара Арцюра Анегера;
- у 23:00 – мелодыі Людвіга ван Бетховена.
Маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 13 снежня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы піяніста Джэкі Тэрасана і спявачкі Касандры Уілсан, Эла дзі Меолы, Джона Маклафліна і Пака дэ Лусіі;
- у 06:10 – мелодыі Антона Рубінштэйна;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Віктара Стрыжака;
- у 08:05 – першую частку Квартэта № 4 для флейты, кларнета, валторны і фагота Джаакіна Расіні;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – Квартэт № 4 Рэ мажор Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Міколы Пракаповіча (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства пісьменніцы Алены Стэльмах;
- у 11:15 – запісы музыкі беларускага кампазітара Яўгена Цікоцкага;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Індыя;
- у 12:30 – мелодыі рускага класіка Антона Арэнскага;
- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: госця – спявачка, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анастасія Масквіна;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: сімфоніі Ёзэфа Гайдна і запісы піяніста Біла Эванса;
- у 16:15 – сустрэчу са старшым выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ірынай Мазюк;
- у 17:00 – гаворку са спартыўным журналістам Алегам Аляксашыным пра яго любімыя кнігі (працяг);
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча –
пісьменніца, журналіст Вольга Паўлючэнка;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Ірмы Яўнзем;
- у 19:00 – радыёверсію спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Верачка”;
- у 20:10 – музыку народнага артыста Беларусі Андрэя Мдывані;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Людмілы Сенчынай;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Кузьмы Чорнага “Свята працы і свету”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Аднарог”;
- у 23:00 – творы Роберта Шумана.
У праграме магчымы змены.