12 кастрычніка ў эфіры

У чацвер 12 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: песні ў выкананні Рэндзі Кроўфард;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: Квінтэт для кларнета і струнных і Канцэрт для кларнета з аркестрам Ля мажор Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 06:10 – “Музычны світанак”:запісы амерыканскіх зорак канца 1930-х і 40-х гадоў;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: музыка GnusCello;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: госця перадачы – пісьменніца Наталля Адарчанка;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Іосіфа Кабзона;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Яўгена Догі да кінафільмаў розных гадоў;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля народнай музыкі “Бяседа”;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: ConcertiGrossiГеорга Фрыдрыха Гендэля;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі” чытае артыст Аляксандр Аўчыннікаў;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Канцэрт Альбана Берга “Памяці Анёла”;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Артура Прайсака;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”:  з Наталляй Сіроткай. Госць у студыі – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Павел Велігураў;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Ганны Герман;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Канцэрціна для скрыпкі з аркестрам Сяргея Янковіча ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Саліруе Уладзіслаў Міцэнка;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Фрыдэрыка Шапэна;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пухнацік”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: праграма прысвечана творчасці народнай артысткі Беларусі Тамары Шымко.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.