12 красавіка: як завесці карысныя звычкі?

10.04.2021

У панядзелак, 12 красавіка, для маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы брытанскай рок-групы Smokie;
- у 06:10 – творчасць ВІА “Добры молодцы” і “Голубые гитары”;
- у 09:00 – музычныя творы ў запісе піяніста Мікалая Пятрова, спявачкі Мантсерат Кабалье, Прэзідэнцкага аркестра Беларусі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – танцавальныя мелодыі Ёзефа Ланера;
- у 12:10 – “Час на джаз”;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госця эфіру – дырэктар цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Таццяна Швед;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма пра Гары Потэра;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: дацкі кампазітар Еспер Кюд;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – творы айчыннага кампазітара Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Аляксея Якімовіча “Зачараваны матылёк і Белая мышка”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: гаворку з кампазітарам Ціханам Хрэннікавым, фрагменты пастаноўкі “Недаростак” па п’есе Дзяніса Фанвізіна, творы Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 17:30 – творы кампазітара Морыца Машкоўскага;
- у 19:00 – запісы групы “Лойка-трыа” (Расія) і Kal Band (Сербія), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як знайсці сябра?”;
- у 21:10 – песні на словы паэта Леаніда Дзербянёва;
- у 22:15 – творчасць Дзюка Элінгтана;
- у 23:30 – Канцэрт № 2 для фартэпіяна з аркестрам Фрыдэрыка Шапэна.
У праграме магчымы змены.