– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы віяланчэліста Ё Ё Ма;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: Скрыпічны канцэрт Іаганеса Брамса, саліст Давыд Ойстрах;
– у 06:10 – у праекце «Музыка на канале «Культура» прагучаць мазуркі і балады Фрыдэрыка Шапэна;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» запрашае ў паломніцтва на Магілёўшчыну;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» гучаць творы Веры Вярбы;
– у 8:15 – «Наша музыка» прапануе песні пра Мінск;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» прапануе песні на словы Янкі Купалы - у выкананні салістаў і творчых калектываў Белтэлерадыёкампаніі;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы мексіканскага спевака, акцёра і тэлевядучага Гуальберта Кастра;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госць праграмы – дырэктар філармонііі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Скрыпічная саната ля мажор Людвіга ван Бетховена;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць урыўкі з мемуараў балерыны Маі Плісецкай і спявачкі Ліліі Амарфій;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» знаёміць з рэпертуарам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра на бліжэйшыя дні;
– у 13:00 – «Музычная студыя» пазнаёміць з творамі кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з першым альбомам Бобі Колдуэла, які выйшаў у 1978 годзе;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Першай сюіты Пятра Чайкоўскага для аркестра;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» пачуем голас Івана Казлоўскага;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Жоржа Бізэ «Кармен». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1981 годзе;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Гі дэ Мапасана «Каралі» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: праграма «On the Road» аркестра Каўнта Бэйсі 1979 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пігмаліён» паводле п'есы Бернарда Шоу. Рэжысёр-пастаноўшчык Аркадзь Кац, кампазітар Аляксей Еранькоў, сярод выканаўцаў – народная артыстка Беларусі Бэла Масумян, заслужаныя артысты нашай краіны Сяргей Чэкерэс, Уладзімір Шэлестаў, Аляксандр Суцкавер, Людміла Былінская. Запіс 2012 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.