У аўторак, 12 ліпеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы групы Electric Light Orchestra;
- у 02:00 – творы Білі Стрэйхарна ў выкананні джазавага аркестра Нідэрландаў;
- у 06:10 – творчасць французскага спевака Джо Дасэна;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Ісака Дунаеўскага, Барыса Макравусава і Юрыя Семянякі з беларускіх фільмаў;
- у 7:25 і 23:30 – творы французскага кампазітара Шарля Валантэна Алькана;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Юркі Голуба;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Ветле Наро;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: песні Эдуарда Зарыцкага;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Расследуе міс Марпл”;
- у 09:00 – запісы Мікалая Геды, музыку Сяргея Пракоф’ева, Эдуара Лало, Карла Марыі фон Вэбера, Станіслава Манюшкі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Сяргея Лемешава (да 120-годдзя з дня нараджэння тэнара);
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Монці Уотэрс;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Талент як боскі дар і наканаванне. Творчасць Яўгеніі Янішчыц”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: татары;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – творы пра вайну ў выкананні Віктара Скорабагатава і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Кіслародны кактэйль”, “Радыёпартацыя”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Алены Масла “Пацучок Фэлік падарожнічае”;
- у 17:00 – фрагменты вакальнага цыкла Франца Шуберта “Цудоўная млынарка”;
- у 19:00 – аркестравыя творы Ферэнца Ліста;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра пастуха;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Валянціны Талкуновай;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: амерыканскі кампазітар-інструменталіст Роб Костлаў.
У праграме магчымы змены.