12 лютага: сцэны з опер і сімфанічная музыка Станіслава Манюшкі і эфір з удзельнікамі Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча

11.02.2021 

Пятніцу, 12 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:

у 00:04 – джазавыя творы амерыканскіх кампазітараў-аранжыроўшчыкаў і музыкантаў;

у 02:00 – оперная музыка Мікалая Рымскага-Корсакава;

у 06:10 – падборка кампазіцый эстраднага спевака Вячаслава Малежыка;

у 09:00 – мелодыі Фрыдэрыка Шапэна, Людвіга ван Бетховена, Вольфганга Амадэя Моцарта;

у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";

у 11:30 – Квінтэт для духавых інструментаў Франца Данцы;

у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: французскі джазавы скрыпач Стафан Грапелі;

у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Кацярынай Буцько. Госці эфіру – удзельнікі Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча;

у 14:05 – саўндтрэк да фільма Гільерма дэль Тора “Форма вады";

у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях";

у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: мультыінструменталіст Saycet;

у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Пуантылізм як накірунак жывапісу і спецыфічная тэхніка пісьма”;

у 15:15 – выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;

у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алеся Бадака “У цёмным лесе за сіняй рэчкай”;

у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс праграмы да 70-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага;

у 17:30 – Канцэрт №2 Рэ мажор для віяланчэлі з аркестрам Ёзэфа Гайдна;

у 19:00 – канцэрт хору Collegium Vocale Leipzig і аркестра Merseburger Hofmusic;

у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Чые гэта ногі?";

у 21:10 – запісы Яўгена Кібкалы;

у 22:15 – сцэны з опер і сімфанічная музыка Станіслава Манюшкі;

у 23:30 – запісы ВІА “Веселые ребята".

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.