12 лютага ў эфіры

У панядзелак12 лютага заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы папулярных вакальна-інструментальных ансамбляў 70-х і 80-х гадоў;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы амерыканскай групы Блондзі;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Крыстафера Тыньёра;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”:песні ў выкананні групы “Eagles”;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Джэры Голдсміта да фільма Пола Вярховена “Асноўны інстынкт”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: фантазіі на тэму песень Ігара Лучанка;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Ёзэфа Гайдна;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: балетныя мелодыі Людвіга Мінкуса;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага арганіста Джэка Макдафа;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Госць у студыі – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: фартэпіянны квартэт Роберта Шумана Мі бемоль мажор у выкананні Глена Гульда і Джульярд квартэта;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: спявае заслужаная артыстка Беларусі Надзея Мікуліч;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы ангольскай спявачкі і аўтара песень Элін Фразаў;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Шаптуха”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Антона Рубінштэйна.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.