12 мая: мастак Леанід Хобатаў разважае пра жывапіс у Беларусі

08.05.2021

Шаноўныя, сераду, 12 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – Глен Мілер і яго джаз-аркестр;
- у 02:00 – творы Жана-Філіпа Рамо;
- у 06:10 – песні ў выкананні Крэйга Дэвіда;
- у 09:00 – музыка Людвіга ван Бетховена, Шарля Гуно, Джаакіна Расіні;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: оперны тэнар Анатоль Салаўяненка;
- у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: саксафаніст Соні Стыт;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак Леанід Хобатаў разважае пра жывапіс у Беларусі;
- у 13:05 і 21:10 - “Любімыя мелодыі”: з рэпертуару Стыві Уандэра;
- у 13:30 - “Духоўная спадчына”;
- у 14:05 – песні з фільмаў “Гэта вясёлая планета” і “Жорсткі раманс”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: венгерскі кампазітар Петэр Пейцык;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця праграмы – загадчыца бібліятэкі №18 Кацярына Зверава;
- у 15:15 – Друга сімфонія Андрэя Мдзівані і “Канцэрціна” Георгія Бушкіна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з прэм'ерай казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у царстве грыбоў”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: вершы Пімена Панчанкі ў аўтарскім прачытанні і інтэрв'ю з заслужанай артысткай РБ Нэлі Багуслаўскай;
у 17:30 – Трайны канцэрт для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – бразільскі віртуоз на дзесяціструннай гітары Іван Вілела і музыканты з Тайваня і Мадагаскара, якія аб'ядналіся ў гурт Small Island, Big Song;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: Уладзімір Караткевіч “Верабей, сава і птушыны суд”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць Пятра Чайкоўскага;
- у 23:30 – запісы Майкла Джэксана.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.