12 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Алана Парсанса;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Іаганэса Брамса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару Ірыны Бржэўскай;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта Prequell;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: горад Тураў;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае акцёр Валерый Залатухін;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з балета Арама Хачатурана «Гаянэ»;
- у 8:15 – «Духоўная спадчына»: расповед аб праекце Беларускай праваслаўнай царквы і БелТА «Воины духа»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
- у 9:00 - «На роды лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя паэмы Рыхарда Штрауса;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Маркуса Белгрэйва;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госці студыі – мастацкі кіраўнік харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Ірына Грушовая і загадчык арт-гасцёўні «Высокае мѣсца» Ганна Ясюк;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Актэт для струнных До мажор Джорджа Энэску;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні айчынных кампазітараў у выкананні народнай артысткі Беларусі і СССР Тамары Ніжнікавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» раскажа аб творчасці Вінчэнца Беліні;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: опера Генры Пёрсела «Кароль Артур»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: мелодыі кампазітара-неакласіка Людавіка Эйнаўдзі.

У праграме магчымы змены