12 сакавіка: дырыжор Вячаслаў Бартноўскі

11.03.2021 

Пятніцу, 12 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры: 

- у 00:04 – запісы французскага акцёра і шансанье Шарля Азнавура;

- у 02:00 – камерная музыка Людвіга ван Бетховена;

- у 06:10 – падборка песень Алесандра Сафіна;

- у 09:00 – мелодыі Іагана Себасцьяна Баха, Рыкарда Дрыга, Генрыха Вагнера; 

- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;

- у 11:30 – канцэрты Іагана Адольфа Хасэ для флейты і камернага ансамбля;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Джымі Сміт;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Кацярынай Буцько. Госць эфіру – дырыжор Вячаслаў Бартноўскі;

- у 14:05 – саўндтрэк да фільма “1 + 1”;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);

- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар Хельге Бурграбэ;

- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Кубізм” (частка 2);

- у 15:15 – творы айчыннага кампазітара Яўгена Глебава;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку” і “Музычны партал”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: народны артыст СССР Багдан Ступка, вершы Лесі Украінкі;

- у 17:30 – Струнны квартэт № 12 “Амерыканскі” Антаніна Дворжака;

- у 19:00 – канцэрт бельгійскага ансамбля старадаўняй музыкі Vox Luminis, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пухнацік” (частка 2);

- у 21:10 – запісы спявачкі Ірыны Панароўскай;

- у 22:15 – музыка ў выкананні скрыпача Аляксандра Крамарова;

- у 23:30 – запісы Шэрыл Кроў.

У праграме магчымы змены.