12 сакавіка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: слухаем кампазіцыі Сен Про, Blonker, Джорджа Мародэра, запісы Вангеліса, Гершона Кінгслі, музычных груп Soul Ballet, Space і іншых эстрадных інструменталістаў;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Жана-Філіпа Рамо;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: прагучаць песні Аляксандра Зацэпіна;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю піяністкі і кампазітара Мерэдзі;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» прысвечаны святу «Гуканне вясны»;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: вас чакаюць музычныя эксперыменты Чэслава Немена;
– у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: пачуеце саўндтрэкі Крэйга Армстранга да стужкі «Вялікі Гэтсбі»;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» прагучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – перадача «Класіка раніцай»: творы венгерскага кампазітара-рамантыка Ферэнца Ліста;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
– у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі»: слухаем творы ў выкананні Анатоля Салаўяненкі, Гаар Гаспаран і Лучана Павароці;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача Рэндзі Брэкера з сольнага альбома 1968 года Score;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі –  краязнаўца, кіраўнік Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік і кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: слухаем музыку мастацкага фільма «Высокая кроў»;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: на хвалі канала «Культура» – рамансы Эдуарда Казачкова, Льва Абеліёвіча і Галіны Гарэлавай;
– у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: творы французскага кампазітара Сезара Франка;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: вашай увазе – мелодыі з калекцыі Чэшскага радыё;
– у 21:00 – «Вячэрнюю казку» прапануе аўтар Таццяна Прышчэпава. Пачуеце яе твор «Гарошынка-вандроўніца»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяністкі Саскіі Джарджыні.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.