- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: гучаць запісы нарвежска-ірладскага дуэта «Secret Garden»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: фрагмент балета Аляксея Мачаварыяні «Віцязь у тыгровай скуры»;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком»: вершы Алеся Бачылы чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: творы Аляксандра Глазунова;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра мемарыял дзяцям – ахвярам вайны ў Чырвоным Беразе на Гомельшчыне;
- у 9:25 – «Музычная радыёпалітра». Знаёмства з ансамблем народнай музыкі «Бяседа»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы шведскага поп-рок-гурта «Roxette»;
- у 10:30 – госця праграмы «Віртуозы» - дзіцячая пісьменніца Святлана Баханава;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент «Рускага сшытка» Валерыя Гаўрыліна;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Прагучыць першая частка апавядання Рэдзьярда Кіплінга «Рыкша-прывід». Аўтар і рэжысёр інсцэніроўкі – Алена Казленя, ролі выконваюць народны артыст Беларусі Арнольд Памазан, артысты Алена Пастрэвіч, Алег Вінярскі. Запіс 1998 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» - аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужанай артысткай Беларусі Людмілай Станевіч;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, што складаецца з заявак слухачоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: опера «Эўрыдыка» Джуліа Качыні, а таксама запісы Джэрмэйна Джэксана;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец»: запісы фальклорнага ансамбля «Сястрыцы» вёскі Дзербічы Буда-Кашалёўскага раёна і скрыпача Уладзіміра Мікуця са Шчучыншчыны;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: «Калядная кантата» Арцюра Анегера;
- у 17:30 – праграма «Святло душы»;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» слухаем запісы Герарда Васільева;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка аперэты Мікалая Стрэльнікава «Халопка». У ролі графа Кутайсава – Юрый Якаўлеў, Элпідыфор -Уладзімір Этуш. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1984 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку Бон Джові «Keep The Faith» 1992 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага гітарыста Гранта Грына і яго групы 1962 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Ліса і вінаград» паводле п'есы бразільскага пісьменніка Гільермі Фігейрэду. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1962 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю брытанскага кампазітара, піяніста, дырыжора Бенджаміна Брытэна.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by