12 студзеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 12 студзеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Алены Камбуравай;
- у 02:00 – творы Сяргея Танеева;
- у 03:00 – “Амфітэатр”: “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – творчасць джазавага выканаўцы Акера Білка;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі са спектакля “Снежная каралева”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Міхаіла Александровіча;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Міхася Башлакова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Крыс Браўэрс;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка” з песнямі ансамбля “Песняры”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” – музыку Яўгена Глебава, Сяргея Рахманінава, Рэйнгольда Гліэра;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Джаан Сазерлэнд і Хасэ Карэраса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Чэта Бэйкера 1958 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастак Леанід Хобатаў;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: госця – намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Таццяна Дземеш;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – паэтэса Кацярына Хадасевіч-Лісавая;
- у 15:15 – Чацвёртую сімфонію Яўгена Цікоцкага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алены Масла “Каляды з хроснай”;
- у 17:00 – запісы французскага піяніста Жана Іва Цібадэ;
- у 19:00 – творчасць нарвежскага трыа Resjemheia, акардэаніста з Аўстрыі Ота Лехнера;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра сяброўства Зайца і Вожыка;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Уладзіміра Мулявіна;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: фрагменты вядомых опер.
У праграме магчымы змены.