12 студзеня: Уладзімір Мулявін і “Калядны харал”

11.01.2021 

У аўторак, 12 студзеня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – фрагменты амерыканскага кінамюзікла Grease;
- у 02:00 – запісы нямецкай саксафаністкі Каралін Броер і камернага аркестра "Канцэртгебаў";
- у 06:10 – песні ў выкананні Сафіі Ратару і Анне Вескі;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Юрыя Смірнова;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Бэн Вэбстэр;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Музейныя формы захавання і папулярызацыі класікі”. Госця студыі – загадчык аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно” – саўндтрэк да фільма “Зорка нарадзілася”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым” – тэнар Амары Васілі;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – інструментальныя канцэрты Генрыха Вагнера і Пятра Падкавырава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Кіслародны кактэйль”, “Радыёпартацыя” і Чароўны куфэрак” з “Казкамі сіняй падушкі” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі” – Уладзімір Мулявін і Райманд Паулс;
- у 17:30 – інструментальныя сюіты Марэна Марэ;
- у 19:00 – канцэрт Royal Liverpool Philharmonic Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Уладзіміра Мулявіна;
- у 22:15 – музычныя творы Кейка Матсуі;
- у 23:30 – камерныя творы Марыса Равэля.

У праграме магчымы змены.