120 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі

26.06.2025

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбыўся круглы стол, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. З адметнымі паведамленнямі выступілі вядомыя даследчыкі і пісьменнікі. Навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Мізон прадставіла ліставанні Петруся Броўкі да вядомых грамадскіх і культурных дзеячаў нашай краіны.
Падчас круглага стала была ўрачыста адкрыта выстава «Шаржы на Броўку». Расказала загадчык Літаратурнага музея Петруся Броўкі Дарыя Карчажкіна.